Найдено
3 отзыва
Сбросить фильтр
Фотографии покупателей
— Отлично!
Выдатны заплечнік для штодзённага карыстання.
Отзыв о Thule Crossover 2 30L C2BP-116 (темно-синий)
Заплечнік набываўся ў 2020 годзе. Змястоўны, прадуманай канструкцыі з мноствам кішэняў. У выкарыстанні па сёння. За гэты час эксплуатацыйных хібаў амаль няма: ўсё такі ж трывалы, шлейкі на плечы без намёка на адрыў, усе маланкі зашпільваюцца.
На 3 год носкі ў ім падсцёрлася пакладка спінкі, крыху падсцерліся (але засталіся цэлымі) перагародкі між аддзеламі, зхявіліся пацёртасці на ніжніх вуглах, зламаўся язычок адной сабачкі на маланцы, адламаўся часткова надпіс Thule.
Агульныя уражанні ад заплечніка пазітыўныя. Достоинства:
трывалы надзейны заплечнік
Недостатки:
па сутнасці іх няма
Кірыл,
07.06.2024 в 20:33
— Отлично!
Пра выбар заплечніка не шкадую, калі надумаю мяняць планую разглядаць той жа брэнд
Отзыв о Thule Crossover 2 30L C2BP-116 (черный)
Набываў заплечнік напрыканцы ліпеня 2020. Упершыню набываў заплечнік за 500+ рублёў, таму не ведаў дакладна, што ад яго чакаць.
Па выніку трох год актыўнай штодзённай эксплуатацыі магу адзначыць наступнае:
+ аб'ём заплечніка мажліва за кошт вялікай колькасці аддзяленняў мне падаўся меньшым за 30 літраў, мажліва таму, што прыйшлося больш дэталёва прадумваць куды распіхаць рэчы ў межах гэтых аддзяленняў;
+ вялікіх асноўных аддзяленні два, дробных шмат;
+ у аддзяленне, што бліжэй да спіны змяшчаецца ноўт і тэчкі з паперамі ці паперы асобна фармата А4 без складванняў, калі не перагружаць гэтае аддзяленне вялікай колькасцю дакументаў, то аркушы нават без тэчак не мнуцца;
+ не ведаю, якія тэхналогіі выкарыстоўваліся пры стварэнні гэтага заплечніка, але ноўт у ім даволі добра захоўваецца: аднойчы прыкладна праз 1,5 гады карыстання заплечнікам на галалёдзе ўпаў на яго спіной - на ноўце гэта ніяк не адлюстравалася, ніякіх пашкоджанняў не з ім не здарылася;
- у асноўным аддзяленні ё кішэня на маланцы для дробных рэчаў і па адной мяккай кішэні (адна спераду, другая ззаду аддзялення) для захоўвання чаго-небудь не тоўстага, напрыклад планшэта ці элетроннай кнігі: нейк не актыўна карыстаўся гэтымі аддзяленнямі, падалося, што яны крыху "з'елі" месца гэтага вялікага аддзялення;
+ невялікая кішэня зверху змяшчае акуляры і якую-небудь дробязь;
+ у пярэдняй кішэні змешчаны арганайзер, кішэнька пад маланкай для паўэрбанка з адмсловай адтулінай пад кабель ад паўэрбанка да зараджаемай прылады;
+ у бакавую кішэню пад маланку змяшчаецца бутэлька 0,5л;
+ у іншай бакавой кішэні пад маланкай прадугледжана месца для дакументаў, куды без вокладкі змяшчаецца звычайны пашапарт (шчара кажучы не зразумеў, ці прапускае ў гэтае аддзяленне маланка ваду ад дажджу, мажліва ўсё ж ткі крыху прапускае);
- асобнага чахла ад дажджу няма ў камплекце;
+ ручка зверху даволі шырокая і зручная для часовага трымання заплечніка;
- чамусьці адна шлейка за тры гады пазнасілася болей, за другую (мажліва звязана з тым, як я гэты заплечнік апранаў), іншая шлейка выглядае больш прывабна :) ;
+ усе маланкі цэлыя, за тры гады ніводнай да іх прэтэнзіі падчас эксплуатацыі не займеў;
+ усе кішэні цэлыя, ніякіх намёкаў на тое што парвуцца;
- на верхніх частках сабачак маланкі крыху злезла фарба;
- з надпіса "THULE" на пярэдняй часцы заплечнікі знікла літара "Е" і частка літары "L";
- сіні колер унутры заплечніка ў асноўных аддзяленнях крыху пабруднеў;
- у ніжняй частцы спінкі падсцёрлася тканіна;
+ у асноўным заплечнік знешне ўсё яшчэ выглядае няблага, мяркую, што пры рамонце шлейкі праслужыць яшчэ некалькі год. Достоинства:
(у тэксце водгука)
Недостатки:
(у тэксце водгука)
Кірыла,
23.07.2023 в 11:53
— Отлично!
Отличный рюкзак
Отзыв о Thule Crossover 2 30L C2BP-116 (черный)
Отличный рюкзак, сделан хорошо, удобный. Но из-за жесткого каркаса он даже пустым остается довольно большим. Достоинства:
Все
Недостатки:
Грамосткий
Андрей,
20.03.2019 в 13:37