городской, унисекс, 28 л, 2 отделения, ортопедическая спинка, вентиляция спины
Владелец торговой марки
Найден 1 отзыв
Сбросить фильтр
— Хорошо
Змяшчальны гарадскі заплечнік вядомай маркі са спецыфічным наборам аддзяленняў
Отзыв о Thule Accent 28L 3204814 (черный)
Набываў у 2023 годзе. Гэта другі заплечнік Thule, які ў мяне ё.
Больш чым за два гады колер заплечніка не змяніўся, надпісы не зніклі, ўнутры ўсе кішэні/аддзелы цэлыя нічога не адаравалося, тканіна шчыльная і прыемная на вобмацак.
Пашкодзілася з часам звонку:
- адарвалася грудная сцяжка на шлейках;
- на стыку спінкі і дна разышоўся/пазнасіўся шоў, але за кошт прадуманасці канструкцыі на эксплуатацыйныя якасці гэта не паўплывала, рэчы ўнутры не мокнуць, не вывальваюцца (у мінулым заплечніку проста выглядала непрыгожа, у гэтым амаль адтуліна атрымалася);
- з аднаго бегунка на асноўнай маланцы адламаўся язычок;
- маланка верхняй кішэні пераламілася ля аднаго з краёў, калі спрабаваў зашпіліць перапоўнены заплечнік.
Агульныя уражанні:
+ насіць зручна;
+ даволі аб'ёмныя аддзяленні;
+ шмат кішэняў унутры для арганізацыі дробных рэчаў;
+ падаў з ноўтам унутры на спіну - ноўт застаўся цэлым;
+ зручная вялікая бакавая кішэня для бутэлькі з вадой;
+ кішэня для акуляраў.
Што не спадабалася:
- паломка маланкі;
- аддзяленне зверху падалося непрактычным: туды можна зваліць шмат дробязі, напрыклад канцтавары, змесціцца тэлефон, гаманец і іншыя невялічкія рэчы, але за кошт гэтага верхняя частка заплечніка становіцца цяжкай і імкнецца паваліць слабазапоўнены заплечнік, калі расшпілена асноўнае аддзяленне, да таго ж гэтае аддзяленне нерацыянальна займае аб'ём асноўнага аддзялення, куды яно выпірае;
- па габарытах не праходзіць у ручную паклажу лоўкостэраў (некалькі лішніх сантыметраў па шырыні)Достоинства: (апісаны вышэй)
Недостатки: (апісаны вышэй)
Кірыла, 26.10.2025 в 22:32