бензиновый двигатель, 1.02 л.с., расход воздуха: 10.2 м³/мин, бак: 0.5 л, 5 кг
Владелец торговой марки
Найден 1 отзыв
Сбросить фильтр
— Хорошо
Можна браць
Отзыв о Champion GB226
Champion GB226 браў менавіта мадэль без пыласоса каб не пераплачваць за гэту няўдалую функцыю. Лічу, што як пыласос, гэтыя рэчы не працуюць. Не чакайце ад яе чагосьці грандыёзнага 612 кубоў у гадзіну. Адчуваецца гіраскапічны эфект у час працы. Сцвярджаюць, што гэта аналаг Stihl BG86. Я глядзеў Stihl BG86, там стартар і ўваходная адтуліна памяняныя месцамі. Канструкцыя фільтра для дадзенай мадэлі няўдалая. Дрэнна здымаецца накрыўка фільтра, дрэнна апранаецца. Трэба ставіць іншы корпус з суцэльным фільтрам. Але там мала месцы для добрага фільтра.
Патрэбна для прыбірання смецця пасля пакосу, добрае нешта здуць у месцы дзе працаваў. Раздуць попел па гародзе. Здуць сухі снег з аўто ці дарожкі. Добра выдзьмухнуць салон аўта, асабліва багажнік ва ўніверсале з боку салона, але трэба помніць, што можна запэцкаць салон і пра выхлапныя газы не забываць. Таму для аўто лепш набыць на акумулятары. Лісце ён добра здзьмухвае на роўнай паверхні. У траве сухое лісце выдзьмухвае дрэнна.
У Беларусі няма для яго запчастак. Аналагі сальнікаў, падшыпнікаў, карбюратар, стартар і паршнявую можна падабраць ад іншага Чэмпіёна. Частак корпуса, трубы і іншае ў крамах няма.Достоинства: Цана. Ціхая праца. Суадносіны бензіну з масла такое ж 1:50, як у Stihl. Няма счаплення.
Недостатки: Пражэрны (суб'ектыўна). Дрэнная прылада фільтра, дрэнна здымаецца накрыўка фільтра. Няма на яго запчастак.
Данілка, 27.09.2023 в 18:12