Android, экран 5" IPS (720x1280), Mediatek MT6580, ОЗУ 1 ГБ, память 8 ГБ, аккумулятор 2100 мАч, моноблок
Владелец торговой марки
Найден 1 отзыв
Сбросить фильтр
— Ниже среднего
Прывабны, але нетрывалы
Отзыв о TeXet X-Force Gold [TM-5009]
Набыла сабе Texet X-Force TM-5009 Gold восенню 2017 г. Прывабіў дызайнам: залацісты, даволі тонкі, зручнае размяшчэнне кнопак з правага боку. З характарыстык вызначальнымі былі: Android 6.0 Marshmallow, Bluetooth 4.0, экран, камеры 8 і 5 Мп, не самы слабы акумулятар – 2100.
Надзённыя задачы смартфон выконваў. Экран адчувальны, рэакцыя на дотыкі імгненная. Званкі, паведамленні, інтэрнэт – усё працавала. Гук даволі чысты. Камеры прыблізна адпавядалі заяўленым 8 і 5 Мп. Перадача колераў збольшага правільная. Факусіроўка дрэнная. Добраю аказалася ахоўная плёнка, нават падобная да алеафобнай.
На жаль, зборка мадэлі нетрывалая і ненадзейная. Праз месяц карыстання выява на экране задрыжэла. У майстэрні зрабілі заключэнне, што смартфон рамонту не падлягае. Грошы вярнулі, але ўсё ж такі шкада было з ім развітвацца.Достоинства: Прывабны дызайн, функцыі свае смартфон выконвае
Недостатки: Нетрывалая і ненадзейная зборка, няма падтрымкі LTE
2573054, 22.12.2018 в 21:30