ATX, чипсет AMD B650, память 4xDDR5, слоты: 3xPCIe x16 5.0, 3xM.2, 802.11ax (Wi-Fi 6E)+Bluetooth 5.3, 12+2+2 фаз питания
Владелец торговой марки
Найдено 2 отзыва
Сбросить фильтр
— Отлично!
Вартая для набыцьця
Отзыв о Gigabyte B650E Aorus Elite X AX ICE (rev. 1.0)
У дадатак да папярэдняга водгуку.
Пасьля двух месяцаў выкарыстаньня адзначу, што платаю я задаволены як і раней. Але ж, маю дадаці наступнае:
1) Нестабільнасьць АЗП, апісаная ў папярэднім водгуку, была выпраўленая зьменаю паказьніка зруху ў Curve Optimizer для аднаго зь ядраў. То-бок плата й пазначаныя раней модулі АЗП цалкам стабільна працуюць на профілю XMP/EXPO у 6400 MT/s.
2) Нягледзячы на актывацыю функцыі Memory Context Restore, BIOS калі-некалі ўсё ж такі запускае "трэніроўку" памяці цягам ~60-90 сэкундаў. Так, гэта значна хутчэй за першы "халодны" старт пасьля зборкі, які цягнуўся ня меней за 7 хвілінаў, але ж усё роўна ня дужа прыемна.
3) Некалькі разоў заўважаў разыходжаньне ў абаротах кручэньня вэнтылятараў працэсарнага кулера, падлучаных асобна да CPU_FAN і CPU_OPT. У BIOS крывыя абаротаў аднолькавыя, але ж часам пры працяглым заладаваньні працэсара абароты CPU_FAN на кароткі час падвышаліся на 300 адзінак у параўнаньні з CPU_OPT і гэта было адчувальна на слых.
4) Бяздротавы адаптар Wi-Fi ад Realtek, прынамсі ў выпадку маёй лякацыі, апынуўся вельмі нестабільным. Нягледзячы на ўсталяваньне ўсіх патрэбных драйвэраў і прывабнага значэньня хуткасьці ва ўласьцівасьцях падлучэньня, рэальная хуткасьць была адчувальна ніжэй за тую, якую забясьпечваў мой стары адаптар PCI-e на базе модуля Intel. Праблему вырашыў проста: набыў модуль Intel AX210 і замяніў яго на плаце. Цяпер цалкам задаволены. І вось толькі пасьля гэтае замены я разумею як памыляўся наконт камплектнае антэны! Яна выдатна дае рады!Достоинства: - Вонкавы выгляд
- Функцыянал і афармленьне BIOS
- Падсыстэма сілкаваньня.
Недостатки: - Адаптар Wi-Fi ад Realtek
- Выпадковая працяглая ініцыялізацыя BIOS
- Эпізадычная разсынхранізацыя абаротаў кручэньня CPU_FAN і CPU_OPT
Jahor, 15.09.2024 в 10:09
— Отлично!
Для аматараў белых кампанэнтаў
Отзыв о Gigabyte B650E Aorus Elite X AX ICE (rev. 1.0)
Плата файная! Працуе ў зьвязку з AMD Ryzen 7 7800X3D. Вонкавы выгляд 10 з 10, для белых зборак, бадай, найлепшы варыянт. Зручна рэалізавана ўсталёўка назапашвальнікаў. Падаўжальнік на кліпсе для выманьня відэаадаптара таксама будзе карысным (на былой B550 плаце было пакутліва гэта рабіць). Піску дроселяў, на што скардзяцца іншыя ўладальнікі платаў ад Gigabyte, тут ня чутна. Першы старт пасьля зборкі дужа працяглы, можна нават пачаць нэрваваць, па адчуваньнях ня меней за 7 хвілінаў. Але ня варта губляцца, бо далейшыя ініцыялізацыі BIOS (абавязкова абнавіцеся да найноўшае вэрсіі) пасьля "трэніроўкі" АЗП (пры ўмове яе безумоўнае стабільнасьці) цягнуцца ня болей за 10 сэкундаў нават без актывацыі функцыі Memory Context Restore. У маім выпадку з апошняю вэрсіяй BIOS (F30) на момант напісаньня водгуку камплект модуляў АЗП ADATA XPG Lancer 2x32ҐБ DDR5 6400 МГц AX5U6400C3232G-DCLAWH на убудаваным профілю EXPO 6400 MT/s стартуе, але ў час тэставаньня ў TestMem5 ужо на чацьвёртым цыклю выдае памылкі. Уласнаруч ужыў парамэтры ад профіля на 6000 MT/s (дадзеныя глядзіце ў datasheet на афіцыйнае старонцы XPG). Такім парадкам АЗП цалкам стабільная (двойчы правяраў дзевяцьцю цыклямі патужнага заладаваньня ў TestMem5). Падсыстэма сілкаваньня вельмі моцная й халодная. Бяздротавы адаптар ад Realtek хоць і імкнецца падтрымоўваць безперабойную сувязь на прымальнае хуткасьці, але да асобнага адаптара PCI-E з модулем ад Intel яму далёка. Дарэчы, забудзьцеся пра камплектную антэну - цалкам безкарысная рэч.Достоинства: Вонкавы выгляд, BIOS, падсыстэма сілкаваньня.
Недостатки: Яўных недахопаў няма, толькі асаблівасьці, пра што вышэй.
Jahor, 10.07.2024 в 01:00