11.6" 1920 x 1080, IPS, сенсорный, 3517U, 4 ГБ DDR3, SSD 256 ГБ, Windows 8, аккумулятор 35 Вт·ч
Владелец торговой марки
Найден 1 отзыв
Сбросить фильтр
— Хорошо
Прыемная цацка, на якой можна і папрацаваць час ад часу
Ну нарэшце прыдбаў сабе гэты ультрабук. Да гэтага не меў прыладаў з сэнсарнымі экранамі, таму параўноўваць нажаль няма з чым. Калі вырашаў, што купіць, то разглядаў канкурэнтаў-трансформераў ад dell і lenovo. Аднак іхняя канструкцыя мне не вельмі спадабалася, а тут - усё проста: адчыніў - ноўт, зачыніў - планшэт. Да таго ў камплекце ёсць электра-аловак. Вырашаючым фактарам стала тое, што змог набыць яго за 950$ (прывезлі з ЗША, там ён каштаваў каля 700, у Беларусь дарэчы афіцыйна не ўвозіцца, таму гарантыя дзейнічае з месяцу вырабу ноўта).
Перад тым як набыць - прачытаў шмат негатыву пра гэтую мадэль, скардзіліся пра засвет знешняй матрыцы, пра тое што 3,5 аўдыё выхад не распазнае падлучэнне знешніх аўдыёпрыстасаванняў, пра тое што знешняе шкло можа само па сабе трэснуць і пра тое што ёсць "фантомныя клікі" - на сэнсарнае шкло не націскаеш, а сістэма рэгіструе націскі.
У мяне есць толькі невялікі засвет унізе знешняй матрыцы, але ён візуальна не раздражняе, калі не звяртаеш на яго ўвагу спецыяльна. Да таго ж мая праца і вольныя заняткі не звязаны з фоткамі і каляровымі размалёўкамі, таму гэта не крытычна.
Чаго сапраўды не хапае гэтай мадэлі, як і іншым канкурэнтам, (акрамя lenovo yoga) - гэта 3g мадэма (а найлепш бы яшчэ з падтрымкай LTE). Шчыра кажучы ў Беларусі не вельмі развітая WiFi інфраструктура каб карыстацца ім усюды без 3g мадэма.
Яшчэ адзін мінус - цяжка падабраць аўтамабільну зарадку. Безбрэндавыя ўніверсальныя аутазарадкі не падыходзяць, а арыгінальную зарадку трэба шукаць недзе за межамі Беларусі...
Калі каротка - вельмі прыемнае ураджанне (ну як у бландынкі, якая купіла сабе прыгожую але непрактычную сукенку). Вялікі плюс для мяне асабіста - ліцэнзійная Win 8 - нарэшце з падтрымкай беларускай мовы. Сам інтэрфейс спрэчны, нельга рабіць усё ў Metro інтэрфэйсе, а класічны выгляд на экране 11" з разрозненнем 1080p не вельмі прыдатны для тыкання пальцамі, хаця праз тыдзень карыстання я зразумеў, якія яны ў мяне далікатныя насамрэч)))Достоинства: Знешні дызайн. Экарн 1080p. зручнасць 2х экранаў, ёсць электра-аловак, цэннік ў ЗША)
Недостатки: няма 3g мадэма, засветка знешняй матрыцы, нязручна карыстацца сэнсарным дысплэям у класічным windows інтэрфейсе
Gordon Freeman, 04.11.2013 в 22:30