Найден
1 отзыв
Сбросить фильтр
Фотографии покупателей
— Хорошо
кошт завышаны пакуль няма добрых прашывак
Адносна малы памер і вельмі, сапраўды вельмі зручнае магнітнае мацаваньне. Рэгістратар можна павярнуць і здымаць размову зь інспектарам, але недахопам ёсьць адсутнасьць маленькай лямпы індыкацыі запісу спераду (калі ёсьць наладка аўтаматычнага пераходу ў рэжым паркоўкі "праз 5 хвілінаў", то запіс будзе згублены). Па якасьці запісу відэа на матрыцу Sony прэтэнзіяў няма: уначы ў Менску бачныя нумары аўтамабіляў, але нумары на начной М1/E30 не было бачна ў лістападзе. Рэгістратар ідзе ўжо з палярызацыйным фільтрам у камплекце, таму сьвятло яркага сонца яму таксама не памеха. Добрая база кропак засадаў (на правінцыі) і агулам стацыянарных фотарадараў - у апошняй прашыўцы выводзіцца асэнсаванае папярэджаньне (са знакам абмежаваньня хуткасьці). Купіў яго сабе ў сакавіку 2017, і тады была праблема з прашыўкай ад сьнежня 2016, бо яна была завісала: дзякуй богу, злева пад гумкаю ёсьць кнопка Reset (прыходзіцца так і ездзіць з адкаркаванай, каб перазагрузіць на хаду, калі што). Як мне падалося, у наладках адаптацыі яркасьці няма, і таму экран на адным узроўні днём і ўначы: досыць яркі, але ўначы ня слепіць (праз наладкі хуткасьць выводзіцца тэкстам у жоўтым колеры). Вось падсьветку сінім колерам лямп індыкацыі GPS і іншых вытворца мог бы зрабіць не такою яркаю. Выснова такая, што па жалезе ўсё добра, але вось з праграмным забяспячэньнем пакуль праблемы. Хоць прашыўкі выпраўляюцца, але абнаўленьні ледзь ня раз на год. Таму варта прыглядацца да мадэлі 5-га пакаленьня, дзе ўсё лепей абкатана. Достоинства:
мацаваньне; якасьць відэа пры любым сьвятле - уначы ці яркае сонца
Недостатки:
прашыўкі маюць хібы і выпраўляюцца досыць рэдка
hydrogen21,
24.12.2017 в 11:08