микрофон стереофонический + карты SD, сжатие MP3/WAV/BWF, качество 96 кГц/24 бита, питание 2xAA
Владелец торговой марки
Найдено
2 отзыва
Сбросить фильтр
— Отлично!
Супер рекордер!
Использую для подключения бинаурального микрофона 3dio через гнездо 3.5мм. Рекордер прекрасно усиливает сигнал (есть куча настроек по чувствительности, отсечки частот и многое другое). Также иногда использую при записи видео с микрофоном blue yeti с такой схемой: микрофон подключаю к ноуту через usb, выход для наушников на микрофоне соединяю с рекордером, а рекордер с микрофонным выходом на камере - все прекрасно работает.
Также сам рекордер можно использовать как микрофон. Питание от двух батареек/аккумуляторов (не забыть в меню поставить тип питания), но я использую его в домашних условиях, поэтому питаю его через usb порт.
В комплекте идет небольшой кейс-коробка, кабель, карточка на 2гб, диск, инструкция, а также поп-ап фильтр на голову.
Рекордер можно ставить на обычный фотоштатив. Достоинства:
Много функций и настроек
Компактный
Недостатки:
их нет
himself,
23.05.2019 в 22:16
— Отлично!
Самы збалансаваны партатыўны варыянт для запісу гуку ў вытворчасці відэа
Карыстаюся даволі працяглы час у вытворчасці відэа.
Адначасова дазваляе пісаць 3 каналы (тэарэтычна можна і больш, але практычна ніколі не было патрэбна). Усім хто думае паміж H5 і H6 і “чым больш каналаў тым лепей” - пры аднолькавай якасці, больш за тры каналы на прыктыццы мне спатрэбілася, толькі адзін раз - калі бралі інтэрв’ю ў 4 асобаў адначасова(падумайце колькі на практыццы будзе такіх выпадкаў у вашай практыццы).
Выхады пад усе сучасна вядомыя раз’ёмы, карыстаюся як радыёгарнітурамі, так падмыкаю да мікшэраў і пультоў без праблем, адзінае, што прыйдзецца мець запас монаперахаднікоў (з адной рыскай) з “джэка” на “мініджэк”, альбо кабель XLR на “мініджэк”, бо большасць пятлічак і гарнітур маюць “мініджэк” раз’ём. Таксама не зашкодзіць самы танны паўметровы “монаджэк-монаджэк” ці “XLR-XLR”.
На 16ГБ SDшку можа пісаць вечнасць адным здаровым файлам, які потым можна выкарыстаць як базу для мульцікамернай сінхранізацыі.
Адразу ў камплекце ідзе добры мікрафон, хоць практычна мала калі яго выкарыстоўваў (нейкія атмасферныя рэчы і групавыя размовы), у асноўным спатрэбіўся ягоны ўбудаваны раз’ём пад “мініджэк”.
Слухаўкі набываць абавязкова! Пажадана тыя, што будуць адсякаць усё (іначай будзеце чуць тое, што рэкордэр не піша і таму фэйдэрамі добры гук не зробіце і не пачуеце што запісваеце “смецце”(чыхі, тупы, скрыгатанне)).
Па энэргазабеспячэнню, два акумулятары АА дазваляюць без праблем пісаць нон-стопам ўвесь працоўны час, але там ёсць выйсце пад міні-USB, што прапісвае гэты рэкордэр разам з паўэрбэнкам і можна пісаць напэўна пакуль не скончыцца SD (максімум што запісваў недзе 8 гадзін запар без перапынку ў 2 каналы на адным была гарнітура на другім мікшэр і я думаю, што лёгка пісаў бы і больш).
Фэйдэры вынесеныя асобна, спрошчваюць карыстанне (тут канешне лепшае правіла лепей “неда-“ ніж “пера-“).
Лямпачкі пры піках міргаюць на кожны канал асобна, што вельмі добра, калі ты далёка знаходзішся ад рэкордэра і разумееш, на якім мікрафоне панізіць узровень.
Добра што ў камплекце ёсць пластыкавы кофр у якім зручна транспартаваць рэкордэр.
З мінусаў хацеў бы вызначыць самае галоўнае, што рэкордэр стварае міліёны папак з пустымі праектамі на SD і потым на постапрацоўцы цяжка знайсці патрэбны матэрыял.
Калі вы выкарыстоўваеце акумулятары ці батарэйкі (трэба перамыкаць спосаб сілкавання ў пункце меню), то можаце не пабачыць, як рэкордэр адмыкнуўся і згубіць патрэбны матэрыял, але паўэрбэнк тут ратуе вельмі. Толькі калі выкарыстоўваць паўэрбэнк трэба памятаць тры рэчы: 1) пажадана выхадны ток павінен быць 1А, 2) даставаць акумулятары перад выкарыстаннем паўэрбэнка, 3) не можна сілкаваць адным паўэрбэнкам рэкордэр і рэсівер радыёгарнітуры адначасова, бо наводкі вам будуць забяспечаныя 100%.
Калі да яго падмыкнутая радыёгарнітура, можна схапіць наводкі калі вы выкарыстоўваеце рацыі, калі ў вас Wi-Fi гарнітура можа быць лёгкі эфірны шум у засмечаных Wi-Fi сіганаламі памяшканнях.
З боку відэаграфіі і тых рэкордэраў, якімі давялося карыстацца самы добры баланс патрэбаванняў, кошту і якасці. Достоинства:
Адначасова 3 каналы
Працягласць запісу
Падлучэнне да паўэрбэнка
Вынесеныя фэйдэры
Лямпачкі індыкацыі пікаў на кожны канал
Раз’ёмы добра трымаюць
Недостатки:
Міліёны пустых папак
Няма ніякай светлавой індыкацыі нізкага зараду (напрыклад на 10% лямпачкі засвяціліся б жоўтым)
Алег,
09.01.2019 в 01:52